Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. Могут ли власти аннулировать паспорта уехавших, как сейчас делают это с экс-политзаключенными? Позвонили в МВД
  2. Лукашенко привлек контрразведку, чтобы понять реальную ситуацию в армии. Констатировал, что там врут
  3. Акадэмік, які ратаваў людзей ад чэкістаў, і даўншыфтар, што марыў пра свабоду. Вось 5 рэчаў пра Коласа, якія паказваюць яго сапраўднага
  4. У Польшчы правяраюць беларускага апазіцыянера, які трапіў у цэнтр буйнога скандалу. Яго біяграфія не супадае з дакументамі
  5. Мабільныя аператары ўводзяць змяненні для кліентаў
  6. «Ён не разбіўся». Чэмпіён Беларусі па матакросе памёр у 17 гадоў
  7. Кошт паліва рэзка павышаюць. Што кажуць пра цэны на яго ў «Беларуснафце»
  8. Літовец прыехаў у Беларусь наведаць сваякоў і атрымаў 15 гадоў пазбаўлення волі — Dissidentby
  9. Лукашенко до сих пор не может забыть и простить американского миллиардера, которого видел 30 лет назад. Вот что между ними произошло
  10. Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Belaruskicry, абвешчанага «экстрэмісцкім фармаваннем»
  11. «Рада міру» замест Белага дома. Чаму Трамп панізіў фармат сустрэчы з Лукашэнкам?
  12. В «Белоруснефти» заявили, что бензин у нас дешевле, чем в Польше. Посчитали, кто на зарплату может купить его больше — беларус или поляк
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.